Традыцыйна ў першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе культурнай сталіцай свята абраны горад Іванава Брэсцкай вобласці.
Свята беларускай пісьменства дае нам магчымасць яшчэ раз азірнуцца на асабістую гісторыю і адчуць пачуццё гордасці за нашых асветнікаў, за нашу зямлю, на якой з веку ў век нараждаюцца новыя таленты. Таму 1 верасня ў рамках святкавання Дня пісеменства на стадыёне Ліцэя для вучняў адбыўся open-airквэст “Сцяжынкамі роднага краю”. Усе каманды атрымалі маршрутныя лісты з заданнямі і адправіліся ў падарожжа, на працягу якога патрэбна было паказаць сябе добрымі знаўцамі беларускай і рускай моў, гісторыі, геаграфіі, прадэманстраваць свае спартыўныя навыкі і акцёрскае майстэрства. Асабліва спадабаліся вучням прыпынкі “Тэатральная”, “Рытарычная” і “Загадкавая”. Па заканчэнні гульні каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.