…Паміраюць званочкі,
Зязюлі, чабор, журавіны,
І не ў вырай, а некуды так
Адляцяць жаравы.
Мы сябе абкрадаем,
А множыць здабыткі павінны
І ўзвышаць абавязкі свае
І правы.
(С. Грахоўскі “Экалогія душы”)
У апошнія гады ў літаратуры ўсй больш вылучаецца экалагічная тэма, бо праблема захавання прыроды стала асабліва актуальнай. Кожнага з нас трывожыць будучае чалавецтва, будучае ўсяго жывога на планеце. А гэта перш за ўсё залежыць ад захавання акаляючага асяроддзя. Літаратура спрабуе знайсці адказ на галоўнае пытанне: як уплываюць на чалавека, яго светапогляд і паводзіны розныя экалагічныя катаклізмы? У творах гучыць трывога за лёс народа, заклапочаны роздум аб шляхаха яго выжывання. Таму сёння ўрок беларускай літаратуры “Аповесць В.Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” у шэрагу твораў пра парушэнне гармоніі зямнога жыцця” вучні 5 курса правялі на гэты раз не ў класе, а прагуляліся па навакольным мясцовасцям ліцэя. Гэта дапамагло не толькі больш бліжэй наблізіцца да прыроды, адчуць яе і яшчэ раз захапіцца незвычайнымі краявідамі, але і падвесці вучняў да сур’ёзных разваг над грамадскім абавязкам свайго пакалення. І, не менш важна, садзейнічаць выхаванню пачуцця маральнай адказнасці за лёс Радзімы.
< Предыдущая | Следующая > |
---|