Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае "дзе", і густое "чаго". (П. Панчанка)
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І ліцэй не выключэнне. Сёння Тамашэнка Сяргей, Лагуценка Мікіта, Кавалькоў Гардзей, Гародка Арсеній, Юхневіч Аляксей, Краскоўскі Аляксей, Балашэнка Іван, Булыга Мікіта, Герасіменка Сцяпан, Прышчэпаў Кірыл і Ганчароў Арцём прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прысвечанага роднай мове. Праверыць свае веды ў валоданні беларускай мовай змаглі ўсе жадаючыя. Вельмі прыемна было ўбачыць сярод удзельнікаў маёра унутранай службы Таццяну Піляк і загадчыцу бібліятэкі Жанну Ліхо.
Лепшымі ў напісанні дыктанта сталі:
Булыга Мікіта – дыплом 1 ступені
Герасіменка Сцяпан – дыплом 2 ступені
Прышчэпаў Кірыл – дыплом 2 ступені
Ганчароў Арцём – дыплом 2 ступені
Гародка Арсеній– дыплом 2 ступені
Юхневіч Аляксей– дыплом 3 ступені
Краскоўскі Аляксей– дыплом 3 ступені
Балашэнка Іван– дыплом 3 ступені
Віншуем пераможцаў!
< Предыдущая | Следующая > |
---|