Долі інакшай не трэба зямной,
Сэрца лагоднее ад суцяшэння:
Родная мова ступала за мной
Ад калыханкі да галашэння...
Р. Барадулін
Р. Барадулін – беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. У гэтым годзе мы адзначаем знамянальную дату – 90-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. З гэтай нагоды ў ліцэі адбыўся квест, прысвечаны жыццю і творчасці вядомага майстра слова.
11 красавіка вучні ліцэя ў займальнай форме квеста паазалі свае трывалыя веды пра народнага паэта Беларусі і яшчэ больш даведаліся пра дзяцінства, юнацтва і сталыя гады знакамітага творцы.
Вучні актыўна уключыліся ў гульню, адказы давалі дакладныя і трапныя. Асабліва шчыравалі вучні 3-га курса. Усе каманды паказалі добрыя веды пра нашага яркага суайчынніка. А самыя змястоўныя адказы гучалі ад каманды 1-га курса. Яны і сталі пераможцамі, атрымаўшы дыплом 1-ай ступені!
Хвіліны квеста праляцелі вельмі хутка, шкада было расставацца, але наперадзе вучняў чакаюць новыя сустрэчы з творчасцю Р. Барадуліна.
< Предыдущая | Следующая > |
---|